Рус Бел Eng 中文

Першая зарадная станцыя для электрамабіляў пачала працаваць у Магілёве

Першая зарадная станцыя для электрамабіляў пачала працаваць у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле энергетыкі і транспарту Магілёўскага гарвыканкама.

Пілотны праект рэалізаваны ЗАТ «Тэхналагічны парк «Магілёў»» сумесна з рэзідэнтам Тэхнапарка ТДА «Стрым» – інжынерна-вытворчай кампаніяй, якая займаецца распрацоўкай і вытворчасцю модуляў і сістэм з электронным кіраваннем для мабільных машын. Зарадная станцыя ўстаноўлена на грамадскай паркоўцы каля будынка Тэхнапарка (вул. Ленінская, 63).

Усталяваны модуль здольны зараджаць адначасовадва аўтамабілі любых брэндаў, для поўнай зарадкі спатрэбіцца ад 3 да 4 гадзін. У рэкламных мэтах да канца года паслуга прадастаўляецца бясплатна.

«Інфармацыя аб рабоце зараднай станцыі маецца на спецыяльным мабільным дадатку, дзякуючы якому патэнцыйныя кліенты станцыі ведаюць пра яе магчымасці. Паслуга запатрабавана і ўжо не толькі сярод магілёўцаў», – сказаў генеральны дырэктар ЗАТ «Тэхналагічны парк «Магілёў» Васіль Малачкоў.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая