У новым корпусе Беларуска-Расійскага ўніверсітэта (БРУ) размесцяцца навучальныя і навуковыя лабараторыі, існуючыя і новыя доследна-эксперыментальныя прадпрыемствы. Пра гэта паведаміў прарэктар па навуковай рабоце ўніверсітэта Віктар Пашкевіч.
«Задумваючыся аб доўгатэрміновай перспектыве і развіцці ВНУ, мы разгарнулі працу па стварэнні тут новых навуковых лабараторый: плазменных, ліцейных і тэрмічных тэхналогій, робататэхнікі, па даследаваннітонкаплёнкавых (аптычных) структур. Гэта вельмі перспектыўныя напрамкі, па якіх нашы навукоўцы ўжо працуюць. Да таго ж распрацоўкі ў гэтых сферах карыстаюцца высокім попытам у спажыўцоў, перш за ўсё ў прамысловасці. Гэта значыць, мы разлічваем атрымаць для ВНУ яшчэ і значны эканамічны эфект», – адзначыў Віктар Пашкевіч.
«Па нашай задумцы новы корпус павінен стаць своеасаблівым інавацыйным цэнтрам для генерацыі новых ідэй, навуковых распрацовак і ўкаранення іх у вытворчасць», – сказаў прарэктар. Праектам таксама прадугледжана ў новым будынку канферэнц-зала на 350 месцаў для правядзення навуковых канферэнцый, семінараў або сімпозіумаў.
Будаўнічыя працы на аб’екце адноўлены з 1 студзеня бягучага года. Ужо цалкам закрыты яго контур, і будаўнікі прыступілі да аздобных прац унутры дзевяціпавярховага будынка. Добраўпарадкоўваецца прылеглая тэрыторыя, дзе размесцяцца спартыўныя пляцоўкі і зоны адпачынку. Фінансаванне вядзецца рытмічна, без затрымак з авансаваннем асобных закупак. Лабараторнае і навуковае абсталяванне, а таксама новая мэбля ўжо набыты. Іх установяць, як толькі з будынка пойдуць будаўнікі.
«Перад будаўнікамі пастаўлена задача завяршыць усе працы да пачатку новага навучальнага года. Работа новага корпуса дасць магчымасць значна палепшыць умовы працы, павысіць якасць вучэбна-адукацыйнага працэсу ва ўніверсітэце», – падкрэсліў Віктар Пашкевіч.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
12.08.2020 - 16:51
Сенатар Дзячэнка: спробы палітычных экстрэмістаў дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі абуральныя
06.08.2020 - 12:31
05.08.2020 - 15:32
Сяргей Новікаў: «Мой голас – за стабільнае развіццё нашай краіны і беларускага спорту»
20.07.2020 - 16:45
Людзі цэняць складаную працу брыгад хуткіх – намеснік кіраўніка Бабруйскай станцыі хуткай дапамогі
11.07.2020 - 18:06