Рус Бел Eng 中文

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні: у Бялыніцкім і Круглянскім раёнах – новыя кіраўнікі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэнне новых кіраўнікоў двух рэгіёнаў Магілёўскай вобласці:

Шчуплянкова Анатоля Леанідавіча – старшынёй Бялыніцкага райвыканкама,

Барташэвіча Івана Мікалаевіча – старшынёй Круглянскага райвыканкама.

Новы кіраўнік Бялыніцкага райвыканкама Анатоль Шчуплянкоў раней працаваў старшынёй Круглянскага райвыканкама. Цяпер гэтую пасаду зойме Іван Барташэвіч, які займаў пасаду першага намесніка старшыні Круглянскага райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Фотаздымкі БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая