Цікавасць замежных інвестараў да Беларусі пастаянна расце. Пра гэта заявіў сёння на пленарным пасяджэнні Х Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху» кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Алекс Крэмер.

Алекс Крэмер адзначыў, што Беларусь у апошнія гады вельмі дынамічна развіваецца. Адбываецца актыўнае фарміраванне сярэдняга класа, растуць даходы насельніцтва. Эканоміка хутка аднаўляецца пасля двух гадоў рэцэсіі, і эксперты Сусветнага банка прагназуюць, што ў найбліжэйшай будучыні ў сярэднім рост эканомікі складзе каля 3% на год. Мясцовы бізнес настроены вельмі аптымістычна, а колькасць візітаў замежных інвестараў і дэлегацый значна ўзрасла. «Мой асабісты вопыт паказвае, што я нават не паспяваю сустракацца з замежнымі гасцямі і делегую часта для гэтага сваіх калег», – заўважыў ён.
Разам з тым некаторую насцярожанасць выклікаюць высокая закрэдытаванасць дзяржпрадпрыемстваў Беларусі і рост знешняга доўгу. «Але рэпутацыя Беларусі як надзейнага партнёра вельмі высокая, і няма сумнення, што ўзятыя краінай абавязацельствы будуць няўхільна выконвацца, – падкрэсліў Алекс Крэмер. – У той жа час мне б хацелася арыентаваць органы ўлады ў іншых рэгіёнах краіны браць прыклад з Магілёўскай вобласці у падтрымцы і актыўным развіцці прыватнага бізнесу, стварэння максімальна спрыяльных умоў для інвеставання».
Нягледзячы на некаторыя недахопы ў развіцці эканомікі, Алекс Крэмер упэўнены, што пераваг і станоўчых фактараў намнога больш. У Беларусі за апошні час шмат зроблена па паляпшэнні бізнес-асяроддзя і інвестыцыйнага клімату. Ён заклікаў удзельнікаў форуму і патэнцыйных інвестараў укладваць свае сродкі ў эканоміку краіны і Магілёўскага рэгіёна. «На маю думку, настаў найлепшы час для інвестыцый у эканоміку Беларусі», – перакананы ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24