Упершыню на пленарным пасяджэнні X Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху» адбылася цырымонія ўзнагароджання спецыялістаў і арганізацый, якія ўнеслі значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Магілёўскай вобласці і фарміраванне яе інвестыцыйнага іміджу, перадае карэспандэнт сайта.

У прыватнасці, за развіццё інвестыцыйнага іміджу рэгіёна былі адзначаны Старшыня Беларускай арганізацыі «Пародненыя гарады», Ганаровы грамадзянін горада Магілёва Барыс Батура і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Мікалай Снапкоў. Старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў атрымаў узнагароду за развіццё горада Магілёва, а генеральны дырэктар ААТ «Магатэкс» Віктар Маціевіч – за развіццё прадпрыемства. Дзяржаўную ўстанову «Адміністрацыя свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў»» ушаноўвалі за развіццё эканомікі Магілёўскай вобласці, унітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Магілёўскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты» – за развіццё гандлёва-эканамічных адносін. Старшыня савета дырэктараў СЗАТ «Сервалюкс» Яўген Баскін, а таксама замежнае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВМГ Індустры» і група кампаній «Кронаспан» адзначаны за паспяховую інвестыцыйную дзейнасць. Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Шанхаі Валерый Мацэль атрымаў узнагароду за развіццё супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай. Адразу двух прадстаўнікоў Прыдняпроўскага краю ўшаноўвалі за прасоўванне іміджу рэгіёна – дырэктара Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра Андрэя Новікава і старшыню грамадскага савета па развіцці аграэкатурызму Магілёўскай вобласці Сяргея Кулягіна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24