Рус Бел Eng 中文

Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» сабраў у Магілёве гасцей з 25 замежных дзяржаў

Міжнародны інвестыцыйны форум «Млын поспеху» сабраў у Магілёве гасцей з 25 замежных дзяржаў, перадае карэспандэнт сайта.

На мерапрыемстве прысутнічаюць дэлегацыі і прадстаўнікі Балгарыі, Венгрыі, В’етнама, Германіі, Грузіі, Індыі, Італіі, Кітая, Карэі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Польшчы, Румыніі, Славакіі, Танзаніі, Турцыі, Таджыкістана, Украіны, Японіі і інш.

Упершыню ўдзел у працы форуму прымае каля 600 удзельнікаў, прычым першапачаткова планавалася каля 500.

Значная цікавасць праяўлена да форуму з боку афіцыйных і дзелавых колаў замежных дзяржаў. У Магілёў прыехала дэлегацыя Усходняй адміністрацыйнай акругі Масквы і ўправы Сакаліная гара (УАА Масквы). Шырока прадстаўлены іншыя гарады і рэгіёны Расійскай Федэрацыі (Санкт-Пецярбург, Смаленск, Бранск, Мурам, Ішым, Цямрук, Новамаскоўск, Ніжагародская вобласць і інш.). Інвестыцыйны форум прыцягнуў увагу кіраўніцтва Клайпеды (Літва), Даўгаўпілса (Латвія). Прыбылі госці з Кітая (г. Ляньюньган правінцыі Цзянсу, г. Чанша, г. Хэн’ян). Шырокае кола прадстаўнікоў пасольстваў. У іх ліку Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Карэі ў Беларусі Кім Ёнг Хо, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Малдовы ў Беларусі Віктар Сарачан, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віярэла Машану. Таксама ўдзельнікамі форуму сталі дэлегацыі АТА Гагаузія (Малдова), паветаў Клуж і Ясы (Румынія) і інш. Упершыню горад на Дняпры наведвае дэлегацыя горада Сіраісі на чале з мэрам Юіці Ямада (Японія). Прысутнічаюць міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, Пастаянны каардынатар ААН, Пастаянны прадстаўнік Праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі Іаана Казана – Вішнявецкі, а таксама кіраўнік Прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер, кіраўнік Прадстаўніцтва Міжнароднай фінансавай карпарацыі (IFC) у Рэспубліцы Беларусь Вольга Шчэрбіна.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая