Рус Бел Eng 中文

Магілёўская вобласць і румынскі павет Клуж маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, культуры і адукацыі

Магілёўская вобласць і румынскі павет Клуж маюць намер развіваць супрацоўніцтва ў сферах эканомікі, культуры і адукацыі. Пра гэта заявілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і прэфект павета Клуж Іаан-Аурэл Керэкеш на афіцыйнай сустрэчы, якая адбылася напярэдадні адкрыцця X Міжнароднага інвестыцыйнага форуму «Млын поспеху».

Павет Клуж размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Румыніі. Тут пражыве каля 700 тыс. чалавек. Гэта эканамічны і гандлёвы цэнтр з развітай прамысловасцю і сферай паслуг. Рэгіён займае пятае месца па долі ў ВВП Румыніі. У павеце дзейнічае чатыры індустрыяльныя паркі. Сярод найбольш развітых сектараў прамысловасці – энергетыка, машынабудаванне, металургія, вытворчасць ежы і напояў, будаўнічых матэрыялаў, мэблі, цэлюлозы і паперы, адзення і абутку. Акрамя таго, Клуж з’яўляецца найважнейшым медыцынскім і IT-цэнтрам Румыніі і славіцца самым высокім узроўнем вышэйшай адукацыі.

У склад дэлегацыі павета Клуж, якая прыбыла ў Магілёў для ўдзелу ў інвестыцыйным форуме, увайшлі дыпламаты (Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віярэл Машану і саветнік Пасольства Вірджыл Табара), прадстаўнікі выканаўчай улады, ВНУ, бізнесмены, якія займаюцца перапрацоўкай мяса, вытворчасцю сельскагаспадарчай тэхнікі, гандлем медыцынскага абсталявання. З беларускага боку на сустрэчы прысутнічалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Румыніі Андрэй Грынкевіч, Член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па міжнародных справах Вольга Петрашова.

 

Падчас дыялогу было адзначана, што ў мінулым годзе доля Румыніі ў знешнегандлёвым абароце Магілёўскай вобласці з краінамі па-за СНД нязначная – 0,8%. Аднак па выніках 2018-га дынаміка развіцця адносін добрая: экспарт вырас на 60%, а імпарт – на 78%, што сведчыць аб зацікаўленасці вытворцаў у прадукцыі адзін аднаго. У прыватнасці, Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў пастаўляў ў Румынію трактары, а ААТ «Белшына» – шыны. У той жа час Магілёўская вобласць закупляла мэблю, сінтэтычныя ніткі, лекавыя прэпараты, кукурузу. Пералік тавараў партнёры маюць намер пашыраць і гэтаму пасадзейнічае Мемарандум аб узаемаразуменні ў сферы міжрэгіянальнага партнёрства і супрацоўніцтва, які падпішуць на «Млыне поспеху» Савет павета Клуж і Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт. Бакі маюць намер умацоўваць сувязі, у тым ліку праз устанаўленне пабрацімскіх адносін паміж гарадамі, паколькі менавіта рэгіянальная дружба з’яўляецца добрай асновай для развіцця і ўмацавання партнёрства.

«Нам цікава любое міжнароднае супрацоўніцтва, – адзначыў, каменціруючы вынікі сустрэчы, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. – Геаграфія краін, з якімі мы выбудоўваем міжнародныя адносіны, пастаянна пашыраецца. Гэта дае свой вынік: зносіны, кантакты, новыя магчымасці для прадпрымальнікаў у вядзенні адзінага бізнесу».

По словам главы региона, состоявшийся диалог показал, что гости настроены на позитивное сотрудничество и активное развитие взаимоотношений. И акцент здесь, в первую  очередь, будет сделан на сельское хозяйство. В частности, для создания совместного производства по переработке сельхозпродукции была предложена площадка Быховского консервно-овощесушильного завода. Кроме того румынская сторона выразила заинтересованность в приобретении сельскохозяйственной прицепной техники для обработки почвы и посевных. К слову, в прошлом году на рынок Румынии было экспортировано более 90 единиц наших малогабаритных тракторов. В этом году объемы намерены превысить.

Другі напрамак у пашырэнні супрацоўніцтва – мэблевая вытворчасць. У магілёўскіх кампаній «ВМГ Індустры» і «Кронаспан» ужо ёсць вопыт паставак ў Румынію сыравіны для выпуску мэблі і смол, якія выкарыстоўваюцца ў яе вырабе.

«Прадстаўнікі румынскай дэлегацыі падчас сустрэчы адзначылі прывабнасць нашай краіны, бяспеку для бізнесу і людзей, чысціню і парадак, ветлівасць беларусаў, – адзначыў Уладзімір Даманеўскі. – Усё гэта накіроўвае на збліжэнне, наладжванне больш цесных партнёрскіх адносін як у галіне эканомікі, так і ў сацыяльнай сферы. Прывабнасць для замежных інвестараў абумоўлена ўнутранай і знешняй палітыкай нашай краіны, якая адкрывае вялікія магчымасці ва ўстанаўленні дадатковых кантактаў».

Кіраўнік Магілёўшчыны звярнуў увагу, што рэгіён актыўна працуе ў напрамку дыверсіфікацыі рынкаў збыту прадукцыі, выпускаемай прадпрыемствамі Прыдняпроўскага краю. Вынікі добрыя: экспарт нашых тавараў у краіны Еўрасаюза з пачатку года вырас больш чым на 60% у параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га. Румынія, у прыватнасці, можа стаць добрай пляцоўкай для далейшага прасоўвання прадукцыі вобласці ў еўрапейскія краіны.

У сваю чаргу Іаан-Аурэл Керэкеш заўважыў, што магчымасць абмяркоўваць пытанні больш цеснага партнёрства ў сферы эканомікі і інвеставання з’явілася дзякуючы актыўнай дзейнасці пасольстваў Румыніі і Беларусі. Першай прыступкай пашырэння адносін павета Клуж з Магілёўскай вобласцю стане ўзаемадзеянне ў галіне сельскай гаспадаркі і перапрацоўкі сельгаспрадукцыі. Аднак напрамкаў, дзе бакі маглі б знайсці ўзаемную выгаду, значна больш: гэта прамысловасць, культура, адукацыя, турызм і інш. «Мы прынялі рашэнне стварыць працоўныя групы, куды будуць уключаны спецыялісты па пэўных профілях. Яны ўнясуць канкрэтыку і больш дэталёва прапрацуюць магчымыя сферы супрацоўніцтва», – падкрэсліў прэфект. 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая