Сямнаццаць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі будзе дзяжурыць на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
«Паколькі падчас свята чакаецца больш за 100 тыс. гасцей і ўдзельнікаў, то і медыцынскае абслугоўванне павінна быць на высокім узроўні і даступным. У сувязі з гэтым на тэрыторыі творчага праекта будзе працаваць 15 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, у тым ліку 2 рэанімабілі – дзіцячы і дарослы. У найбліжэйшых населеных пунктах, Александрыі і Копысі, будуць несці кругласутачнае дзяжурства па адной брыгадзе МП», – паведамілі ў аргкамітэце.
Амбулаторыя ў аграгарадку Александрыя падчас мерапрыемства будзе працаваць кругласутачна, а райбальніцы ў Шклове і Копысі – і ў выхадны дзень, 8 ліпеня, у штатным рэжыме. У дні свята плануецца ўзмацніць групу дактароў у магілёўскіхбальніцах, зарэзерваваць дадатковы ложкавы фонд у медустановах Оршы. «Гэта звычайныя меры засцярогі, якія прымаюцца пры такіх маштабных мерапрыемствах на выпадак пазаштатных сітуацый. Мы павінны быць гатовы аператыўна і якасна аказаць любую медыцынскую дапамогу», – падкрэслілі суразмоўцы.
Напярэдадні мерапрыемства санэпідэмслужба правядзе санітарную апрацоўку лугавіны Дняпра ад кляшчоў. Усім суб’ектам гандлю і грамадскага харчавання накіраваны рэкамендацыі па выкананні неабходных санітарных правілаў падчас працы.
Свята адбудзецца 7-8 ліпеня на беразе Дняпра ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна. У першы раз яно прайшлоў 2010 годзе. Ідэю праводзіць фестываль у Александрыі тады падтрымаў кіраўнік дзяржавы. Гулянні традыцыйна пройдуць у маляўнічым месцы, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты – Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці – Магілёўскую і Віцебскую. Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Магілёўскі аблвыканкам і Шклоўскі райвыканкам. Генеральны партнёр праекта – ААТ «МТЗ-холдынг», генеральны інфармацыйны партнёр – тэлеканал «АНТ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01