З 6 па 8 ліпеня Бабруйск ператворыцца ў сталіцу прафсаюзнага спорту медыцынскіх работнікаў Беларусі: на спартыўных аб’ектах горада пройдзе XII Рэспубліканская спартакіяда работнікаў аховы здароўя, фізкультурна-аздараўленчага клуба «Санітас».
У мерапрыемстве прымаюць удзел зборныя каманды Міністэрства аховы здароўя, абласных і Мінскай гарадской арганізацый Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя, першасных прафсаюзных арганізацый, якія знаходзяцца на прафабслугоўванніў Рэспубліканскім камітэце прафсаюза.
Праграмай спартакіяды запланаваны спаборніцтвы па 9 дысцыплінах: більярдны спорт, валейбол (мужчынскі, жаночы), гіравы спорт, дартс, летняе шматбор’е «Здароўе», міні-футбол, настольны тэніс, плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі.
Па-за асноўнай праграмай спаборніцтваў для членаў каманд-удзельніц спартакіяды будзе арганізавана здача нарматываў узроўню фізічнай падрыхтаванасці Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Урачыстая цырымонія адкрыцця спаборніцтваў адбудзецца 7 ліпеня ў 10.00 на стадыёне «Спартак» (вул. Кастрычніцкая,117).
Арганізатарамі спартакіяды выступаюць міністэрства аховы здароўя, спорту і турызму Беларусі, Рэспубліканскі камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі