Рус Бел Eng 中文

Астанкі салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны знойдзены ў Бабруйскім раёне

Астанкі салдат Вялікай Айчыннай вайны знойдзены паблізу вёскі Баяры Бабруйскага раёна. Такая інфармацыя размешчана на сайце Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз (ДКСЭ).

Пахаванне знайшлі рабочыя пры дэмантажы старога тэлефоннага кабеля. На месца выязджала следча-аператыўная група, у склад якой увайшоў эксперт Бабруйскага міжраённага аддзела ДКСЭ.

Падчас агляду знойдзены тубусы, дзе захаваўся тэкст, дзякуючы якому можна дакладна ўстанавіць асобы загінулых. Выяўлены таксама манеты 1936 года, компас, патроны, прадметы ўжытку. Агляд месца пахавання працягваецца.

Тэкст - БЕЛТА

Фотаздымкі - ДКСЭ
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая