Мадэльны цэнтр па навучанні бацькоў асновам бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей створаны на базе Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.

«Ён будзе функцыянаваць у мэтах павышэння інфармаванасці насельніцтва аб фактарах рызыкі дзіцячага траўматызму, асваення новых навыкаў бяспечнага догляду дзяцей ранняга ўзросту, – адзначыла інструктар-валеолаг МАДБ Святлана Юрчанка. – Плануецца, што заняткі будуць праводзіць урачы-інтэрны. Яны ў даступнай форме пастараюцца данесці да бацькоў тых дзяцей, якія знаходзяцца на лячэнні ў нашай бальніцы, важную інфармацыю. Мы таксама практычна пакажам ім, як можна, выкарыстоўваючы ў побыце пэўныя рэчы, прадухіліць дзіцячы траўматызм у раннім узросце. Напрыклад, устанавіўшы замок на акне ў шматпавярхоўцы можна быць спакойным, што малы не адкрые яго і не вываліцца ўніз. Асобна спынімся на самых небяспечных зонах у доме».
Перад кожнымі заняткамі і пасля іх бацькам прапануюць запоўніць анкеты. Яны адкажуць на пытанні па стварэнні ўмоў бяспечнага пражывання дзяцей, а таксама дадуць сваю ацэнку эфектыўнасці праграмы і сродкаў навучання.
У сваю чаргу медыкі выказваюць надзею, што падобныя гутаркі зробяць бацькоў больш пільнымі і мінімізуюць колькасць дзіцячага траўматызму.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01