Рус Бел Eng 中文

Мемарыяльную дошку ў памяць аб чавускім казацтве XVII стагоддзя плануюць адкрыць на будынку раённага гісторыка-краязнаўчага музея

Мемарыяльную дошку ў памяць аб чавускім казацтве XVII стагоддзя плануюць адкрыць на будынку раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Мерапрыемства адбудзецца 13 ліпеня падчас хрэснага ходу, прысвечанага 100-годдзю мучаніцкай смерці царскай сям’і Раманавых і памяці заснавання чавускага казацкага палка ў 1654 годзе.

Хрэсны ход з удзелам праваслаўнага духавенства Чавускага благачыння і вернікаў пачнецца ў 10.00 і пройдзе па вуліцах Савецкая, Пралетарская, Піянерская і Фрунзе раённага цэнтра.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая