Рус Бел Eng 中文

У Магілёве фінал ЧС па футболе будуць трансляваць на велізарным святлодыёдным экране

У Магілёве прыхільнікі футбола змогуць паглядзець фінал чэмпіянату свету на велізарным святлодыёдным экране. Фестываль балельшчыкаў ФІФА ў абласным цэнтры ўпершыню арганізуе аддзел спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама сумесна з кампаніямі «Шоу-майстар» і Fiesta led.

Так, 15 ліпеня (нядзеля) на тэрыторыі парка атракцыёнаў разгорнецца фан-зона. Тут аматары футбола змогуць не толькі паглядзець заключны матч мундыялю, але і паўдзельнічаць у спартыўных забаўках. Прадугледжана таксама шоу-праграма, праца фудкортаў і інш.

Фан-зона адкрыецца ў 16.00. У 18.00 пачнецца трансляцыя матчу, а пасля таго як пераможца ЧС будзе вызначаны, выступіць кавер-група Museon band. Мерапрыемства плануюць завяршыць феерверкам. Уваход у фан-зону свабодны.

Акрамя таго, анлайн-трансляцыя фіналу чэмпіянату свету па футболе адбудзецца на вялікім экране кінатэатра «Кастрычнік». Усім, хто жадае трапіць на мерапрыемства, неабходна набыць білет. Папярэдні продаж білетаў ужо пачаты.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая