Андрэй - праўнук Восіпа Дарагана, які пабудаваў за свае грошы ў канцы XIX стагоддзя ў Асіповіцкім раёне чыгуначную ветку, разам з жонкай Ланай прыехаў на гістарычную радзіму.
Сямейная пара падарыла Свята-Панцеляймонаўскай царкве ў вёсцы Дараганава фамільныя іконы, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне. «Яны належалі сям'і, – распавёў Андрэй і Лана. – Цяпер вярнуліся дадому і будуць захоўвацца на беларускай зямлі». Рэчы могуць згубіцца, і невядома, як з імі паступіць наступнае пакаленне, лічаць Дараганы. Таму перадалі іх у музей і царкву, каб захаваць гісторыю.
Дараганы жывуць у Швецыі: Андрэй – мастак-дэкаратар, Лана – урач-вірусолаг. Дзякуючы іх намаганням, якія падтрымлівае мясцовая ўлада і раённы гісторыка-краязнаўчы музей, у Асіповічах адкрылася адмысловая экспазіцыя, прысвечаная шляхецкай сям'і Дараганаў. Муж і жонка перадалі музею больш за 400 розных прадметаў і дакументаў, якія належалі іх продкам. У гэты прыезд прывезлі больш за сотню новых экспанатаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34