Шэсць абласцей і 42 дні бегавога чэленджу – другая палова лета ў Беларусі абяцае быць па-сапраўднаму спякотнай. З 23 ліпеня па 2 верасня дабрачынная акцыя «Бягучыя гарады» праекту #velcombegom упершыню пройдзе ва ўсіх рэгіёнах краіны і кіне выклік аматарам бегу, якія цэняць здаровы лад жыцця і хочуць дапамагчы дзецям. Удзельнікамі акцыі стануць жыхары ўсіх населеных пунктаў Беларусі, а бенефіцыярамі – дзіцячыя абласныя цэнтры медыцынскай рэабілітацыі. Агульны фонд дабрачыннай дапамогі складзе Br165 тыс.
Чым больш «кіламетраў дабра» прабягуць удзельнікі акцыі ў кожнай вобласці, тым большую суму атрымае мясцовы бенефіцыяр. Дзіцячая абласная ўстанова аховы здароўя рэгіёна-пераможцы атрымае Br40 тыс. Удзельнікі з рэгіёну, які заняў другое месца, прынясуць дзіцячаму рэабілітацыйнаму цэнтру Br35 тыс, трэцяе – Br30 тыс, чацвёртае – Br25 тыс, пятае – Br20 тыс, шостае – Br15 тыс.
Бенефіцыярам акцыі «Бягучыя гарады» #velcombegom у Магілёўскай вобласці стане УАЗ «Абласны дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Космас».
Акцыя «Бягучыя гарады» дабрачыннага праекту #velcombegom арганізавана кампаніяй vеlcоm пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя Беларусі.
«Міністэрства аховы здароўя з радасцю далучылася да акцыі «Бягучыя гарады». Такія дабрачынныя пачынанні не толькі папулярызуюць здаровы лад жыцця, але і прыцягваюць увагу грамадства да вырашэння важных пытанняў. Прыемна, што ініцыятывы #velcombegom з году ў год збіраюць усё больш паслядоўнікаў дзеля добрых і шчырых учынкаў. Бізнэс можа дапамагаць развіццю грамадства разам з дзяржавай. Спадзяюся, жыхары нашай краіны далучацца да акцыі «Бягучыя гарады», каб дапамагчы дзецям», – адзначыў міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка.
Прыняць удзел у акцыі «Бягучыя гарады» могуць усе жадаючыя: прафесійныя атлеты, аматары бегу і проста неабыякавыя людзі. У кожнай вобласці забег працягнецца 7 дзён, на працягу якіх удзельнікам трэба будзе выходзіць на прабежкі, а потым рабіць публікацыі ў сацыяльных сетках з указаннем свайго выніку, асноўным хэштэгам #velcombegom і дадатковым #mogilev (для жыхароў Магілёўскай вобласці).
Акцыя «Бягучыя гарады» #velcombegom пройдзе паэтапна ў кожным рэгіёне на працягу 7 дзён, а першымі да яе далучацца жыхары Гомельскай вобласці з 23 ліпеня. Затым эстафета пяройдзе да Брэсцкай вобласці, дзе забегі пройдуць з 30 ліпеня. У Магілёўскай вобласці забегі стартуюць 6 жніўня, у Віцебскай – з 13 жніўня, у Гродзенскай – з 20 жніўня, а завершыць эстафету Мінская вобласць, дзе забегі стартуюць з 27 жніўня. Вынікі акцыі і пераможцу чэленджу агучаць 4 верасня на выніковай прэс-канферэнцыі ў Мінску.
Праект #velcombegom – дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom, накіраваная на дапамогу дзецям, якія жывуць у нястачы, і дзіцячым медыцынскім установам і адначасова на папулярызацыю здаровага ладу жыцця сярод беларусаў. Забегі #velcombegom праводзяцца штогод, пачынаючы з 2015 года.
#velcombegom з'яўляецца адной з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў vеlcom. Па выніках мінулых дабрачынных забегаў фінансавую падтрымку атрымалі ДУ «Рэспубліканскі цэнтр рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў» Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (2015 г.), Івянецкая школа-інтэрнат для дзяцей з праблемамі апорна-рухальнага апарату (2016 г.), спецыялізаваныя інтэрнаты ў Рэчыцы і Асіповічах (2016 г.), Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі (2017 г.), Рэспубліканская дзіцячая бальніца медыцынскай рэабілітацыі (2017 г.). У 2018 г. па выніках маштабнай дабрачыннай акцыі SunRun Challenge праекта #velcombegom дапамога ў памеры Br50 тыс. была аказана ДУ «Дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі