Адкрыты дабрачынны рахунак для ахвяраванняў на рамонт старога лячэбнага корпуса Крычаўскай раённай бальніцы. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Будынак быў пабудаваны ў канцы 50-х, і сёння тут ідуць работы па яго капітальным абнаўленні. У адным з кабінетаў плануюць устанавіць камп'ютарны тамограф, які дазволіць праводзіць дыягностыку розных захворванняў на сучасным узроўні.
Жыхары Крычаўшчыны могуць паскорыць рамонтны працэс. З гэтай мэтай у філіяле №714 ААТ «АСБ Беларусбанк» адкрыты дабрачынны рахунак, на які ўжо паступіла больш як Br300. Свой уклад у добрую справу ўнеслі трое крычаўлян, работнікі ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама і спецыялісты філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук».
Нагадаем, побач са старым корпусам Крычаўскай раённай бальніцы крыху менш за два гады таму адкрылі новы аперацыйна-рэанімацыйны дыягнастычны корпус.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01