Рус Бел Eng 中文

Сем раёнаў Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці сем раёнаў з дваццаці аднаго завяршылі ўборку азімага рапсу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Па стане на раніцу 27 ліпеня на 100% з планам справіліся ў сельгасарганізацыях Бабруйскага, Глускага, Кіраўскага, Краснапольскага, Крычаўскага, Асіповіцкага і Чэрыкаўскага раёнаў. Да завяршэння набліжаюцца работы ў Хоцімскім (87%), Мсціслаўскім і Чавускім (77%) раёнах. У цэлым, практычна ўсе рэгіёны перасягнулі 50% рубеж па ўборцы азімага рапсу.

Усяго ў Магілёўскай вобласці скасілі і абмалацілі каля 30,5 тыс. га плошчаў азімага рапсу, што складае 70% да плана. Пры гэтым намалочана амаль 39,5 тыс. т збожжа гэтай культуры. Сярэдняя ўраджайнасць складае 13 ц/га.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая