Па ўзгадненні з Магілёўскім аблвыканкамам прызначаны новы дырэктар ДУКДБП «Круглянская ПМК-266». Ім стаў Віталь Шумейка, які раней працаваў галоўным інжынерам камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва». Пра гэта паведамляе газета «Сельскае жыццё».

Віталь Шумейка нарадзіўся ў 1975 годзе ў вёсцы Гарадзішча Шклоўскага раёна. Скончыў Гомельскі дарожна-будаўнічы тэхнікум і Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (меліярацыйнае будаўніцтва).
У Шклоўскім ДРБУ №175 прайшоў шлях ад дарожнага рабочага да галоўнага інжынера. З 2009 па 2014 працаваў старшым прарабам, намеснікам начальніка па вытворчасці Круглянскай ПМК-266. З 2014 года працаваў у Магілёўскім упраўленні капітальнага будаўніцтва.
У новай пасадзе Віталя Шумейку працоўнаму калектыву ПМК-266 прадставілі генеральны дырэктар ДУКВП «Магілёўаблсельбуд» Прачуханаў і старшыня Круглянскага райвыканкама Барташэвіч.
Віталь Шумейка падзякаваў за давер. І запэўніў, што сумесна з калектывам (які шмат у чым складаецца з вядомых яму людзей) яму ўдасца стабілізаваць сітуацыю і пайсці па шляху далейшага развіцця. «Будзем працаваць добрасумленна, і ўсё ў нас абавязкова атрымаецца», – сказаў ён.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую