Кірмаш «Школьны базар – 2018» будзе працаваць у Магілёве 1-31 жніўня. Гандаль школьнымі прыладамі і таварамі арганізуецца ў сувязі з падрыхтоўкай да новага навучальнага года на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Парк-сіці» (вул. Мінская шаша, 31), паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.
У кірмашы прымуць удзел ААТ «Магазін «Юбілейны»», «Магілёўсаюздрук», ТДА «СтыльОфіс», ПГУП «Вясёлае дзяцінства», «ЧижикТорг», прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Гейчанка і К», ТАА «Гандлёвы дом «Івушка»», «Магнат Авалон», прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Бест-Стайл», філіял № 2 ААТ «Світанак», універсальны гандлёвы комплекс філіял № 3 ААТ «8 Сакавіка», а таксама шэраг індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны прадставяць шырокі асартымент тавараў – канцылярыя, галантарэя, абутак, адзенне і інш. Гандаль будзе весціся штодня з 11.00 да 19.00.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка