Рус Бел Eng 中文

У Магілёве пачалося будаўніцтва сярэдняй школы ў мікрараёне Казіміраўка

У Магілёве пачалося будаўніцтва сярэдняй школы ў мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта на планёрцы ў Магілёўскім гарвыканкаме паведаміў галоўны інжынер абласнога ўпраўлення капітальным будаўніцтвам Ягор Шчанаў. Дадзеная арганізацыя з’яўляецца заказчыкам аб’екта.

У цяперашні час фінішуе падрыхтоўчы этап узвядзення ўстановы адукацыі: устаноўлена агароджа будпляцоўкі, завяршаецца вынас сетак, створаны бытавы гарадок. Праектна-каштарысная дакументацыя разглядаецца экспертызай. «Як толькі дакумент атрымае адабрэнне спецыялістаў, пачнём земляныя работы і будаўніцтва падмурка», – падкрэсліў Ягор Шчанаў.

Ён таксама запэўніў, што запланаваныя сродкі па дадзеным аб’екце на бягучы год будуць асвоены ў поўным аб’ёме. «Аб’ект вялікі, яго можна разбіваць на некалькі ўчасткаў і прыцягваць субпадрадныя арганізацыі», – растлумачыў Ягор Шчанаў.

У Казіміраўцы маюць намер пабудаваць тыпавую школу на 1240 месцаў з басейнам. Падобны праект – школа №45 у мікрараёне «Спадарожнік». Плануецца, што вучняў установа адукацыі прыме ў верасні 2019 года.

Па матэрыяле mogilevnews.by 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая