Рус Бел Eng 中文

У Магілёве на 8-21 жніўня запланаваны апошні этап адключэння гарачай вады

У сувязі з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак на шчыльнасць і трываласць па зоне цеплазабеспячэння ЦЭЦ-1 у Магілёве на 8-21 жніўня запланаваны апошні этап адключэння гарачай вады. Пра гэта паведамілі ў філіяле «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».

Гарачае водазабеспячэнне будзе адсутнічаць у наступных раёнах: Рабочы пасёлак, Ямніцкі, Мір-1, Мір-2, Спадарожнік, Казіміраўка, вул. Мянжынскага, вул. Чалюскінцаў, вул. Будаўнікоў, вул. Касманаўтаў, праспекта Міру (ад гасцініцы «Магілёў» да ўніверсітэта імя А. А. Куляшова).

Выпрабаванні павышаным ціскам плануюць праводзіць з 8 па 10 жніўня і паўторныя – з 19 па 20 жніўня. Гэта можа прывесці да парываў трубаправодаў, размыву грунту, прасядання пакрыцця праезджай часткі і тратуараў, выхаду вады на паверхню зямлі. Пра такія выпадкі неабходна паведамляць у дыспетчарскую службу Магілёўскіх цеплавых сетак па тэл. 27-65-57, 28-12-48; MTS 8-033-319-15-90.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая