Больш за 46 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці прайшлі аздараўленне за кошт усіх крыніц фінансавання ў I паўгоддзі 2018 года. З іх 80% – дзеці, паведамілі карэспандэнту сайта ў Магілёўскім абласным упраўленні Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.
Так, па пуцёўках, набытых Рэспубліканскім цэнтрам па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва за кошт сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, паправіў здароўе 11521 чалавек.
У тым ліку з выкарыстаннем сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне прайшлі 3374 чалавекі, з іх 1831 – гэта дзеці.
За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту аздароўлена 19 інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку прыроўненых па льготах, 1417 чалавек з ліку непрацоўных пенсіянераў і інвалідаў, 10 студэнтаў, якія навучаюцца ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі на дзённай форме атрымання адукацыі, 180 прадстаўнікоў сілавых ведамстваў, 151 дзіця-інвалід ва ўзросце да 18 гадоў у суправаджэнні бацькоў.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем скарыстаўся 5741 чалавек з ліку тых, хто мае адпаведныя льготы. З іх 5582 падлеткі і дзеці ў складзе арганізаваных груп, 155 дзяцей ад 3 да 6 гадоў у суправаджэнні аднаго з бацькоў, 4 інваліды дзіцячага ўзросту (па артыкуле 18 згодна з дакументам). Іх суправаджала 630 педагогаў і бацькоў.
Дзеці атрымлівалі аздараўленне і лячэнне ў 13 здраўніцах, размешчаных як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. 70 дзяцей і падлеткаў скарысталіся санаторна-курортным лячэннем у санаторыі «Беларусь» (Сочы), 70 – у санаторыі «Белая Русь» (Туапсэ). Санаторна-курортнае лячэнне таксама атрымала 6 дарослых інвалідаў (артыкул 18).
За 6 месяцаў бягучага года ў аздараўленчых лагерах у летні і міжсезонны перыяд прайшло аздараўленне 35015 хлопчыкаў і дзяўчынак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01