Рус Бел Eng 中文

Магілёў прыме адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы па валейболе сярод мужчын

Адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2019 года па валейболе сярод мужчын пройдуць 15-22 жніўня ў магілёўскім СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Нацыянальная зборная Беларусі згуляе ў групе Е з камандамі Нарвегіі, Іспаніі і Грузіі.

Расклад матчаў адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы сярод мужчын:

15 жніўня ў 18.00 Беларусь – Нарвегія

19 жніўня ў 16.00 Беларусь – Іспанія

22 жніўня ў 18.00 Беларусь – Грузія

Мужчынскае Еўра – 2019 пройдзе ў Францыі, Славеніі, Бельгіі і Галандыі. Усяго ў фінальным турніры прымуць удзел 24 зборныя, 12 з якіх ужо вядомыя. Акрамя чатырох краін-гаспадынь, гэта 8 найлепшых каманд Еўра – 2017: Расія, Германія, Сербія, Італія, Балгарыя, Чэхія, Польшча і Турцыя.

За астатнія 12 пуцёвак пазмагаецца 26 каманд, якія былі падзелены на 7 груп, у дзвюх з якіх па тры каманды, а ў іншых – па 4. На Еўра – 2019 выйдуць усе пераможцы груп, а таксама 5 каманд, якія занялі 2-е месца з найлепшымі паказчыкамі. Пры параўнанні паказчыкаў каманд, якія занялі другія месцы, не будуць улічвацца вынікі ў матчах з камандамі, якія занялі чацвёртыя месцы.

Кваліфікацыйны турнір пачнецца 15 жніўня 2018 года і завершыцца 9 студзеня 2019-га.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая