У Магілёўскай вобласці забаронена купанне ў дзвюх з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Так, нельга купацца на рацэ Ослік паблізу базы адпачынку «Глухарыны ток» Бялыніцкага раёна і ўчастку акваторыі ракі Ольса па вуліцы Крываноса ў Клічаве (у раёне гарадской лазні).
Акрамя таго, купанне дзяцей і дарослых прыпынена ў 6 зонах рэкрэацыі. Гэта тычыцца Грабянёўскага вадасховішча ў Магілёве, пляжаў на Дняпры ў Магілёве і каля вёскі Палыкавічы Магілёўскага раёна, сажалкі ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна, гарадскога пляжа на правабярэжжы Дняпра ў Шклове і вадаёма «Слабадскі» ў Бялынічах.
Абмежавана купанне дзяцей у шасці зонах адпачынку – на пляжах №1 «Цэнтральны», санаторыя імя У. І. Леніна, санаторыя «Шыннік» ААТ «Белшына» ў Бабруйску, месцах адпачынку «Пяскі» на рацэ Друць у Бялынічах, і «Возера Заазерскае» з боку вёскі Карманаўка і Заазер’е Бялыніцкага раёна.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01