Начальнікам упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама прызначаны Алег Уладзіміравіч Сцельмашок. Сёння ён быў афіцыйна прадстаўлены калектыву.
Новы кіраўнік нарадзіўся ў 1973 годзе ў п. Жылічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1998 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (педагагічны факультэт), а ў 2013-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

З 2005 па 2007 год працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №39 Магілёва. З 2007 па 2008 быў дырэктарам Магілёўскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната для дзяцей, хворых на скаліёз. З мая 2008 года па ліпень 2012-га займаў пасаду начальніка аддзела выхаваўчай работы і работы з пісьмамі і зваротамі грамадзян упраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. З ліпеня 2012-га працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі, а з чэрвеня 2013-га і да сённяшняга дня – першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
Жанаты. Выхоўвае дзвюх дачок.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59