Рус Бел Eng 中文

Паралімпіец Ігар Бокій заваяваў дзве залатыя ўзнагароды на старце ЧЕ па плаванні ў Дубліне

Паралімпіец Ігар Бокій заваяваў дзве залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па плаванні, які стартаваў у Дубліне (Ірландыя).

На адной са сваіх каронных дыстанцый – 100 м батэрфляем – бабруйчанін у катэгорыі S13 (якая ўключае тых, хто слаба бачыць) заняў першае месца, паказаўшы вынік 53,95 сек, не дацягнуўшы ўсяго толькі 0,1 сек. да паўтарэння свайго ж сусветнага рэкорду. На дыстанцыі 100 м брасам Ігар Бокій перамог таксама ўпэўнена – 1 мін. 05,97 сек. Сярэбраную ўзнагароду ў гэтым фінальным заплыве заваяваў гамяльчанін Уладзімір Ізотаў – 1 мін. 07,69 сек.

Ігар Бокій, які з’яўляецца 11-кратным чэмпіёнам паралімпійскіх, сёння ў вячэрняй праграме спаборніцтваў мае добрыя шанцы заваяваць чарговы медаль. У кваліфікацыі ён з найлепшым часам (2 мін. 08,11 сек.) пераадолеў 200 м комплексным плаваннем.

У катэгорыі S11 (якая ўключае тых, хто зусім не бачыць) залатую ўзнагароду ў плаванні 50 м вольным стылем заваяваў таксама прадстаўнік беларускай каманды Рыгор Зудзілаў – 27,01 сек. Трэцяе месца сярод атлетаў з мінімальнымі парушэннямі апорна-рухальнага апарата (SB9) заняла беларуска ў фінале на 100 м брасам Аляксандра Свадкоўская, бронзавая ўзнагарода ў актыве мінчанкі Анастасіі Зудзілавай, якая змагла пераадолець таксама 100 м брасам у катэгорыі SB12.

Чэмпіянат Еўропы па плаванні сярод паралімпійцаў у Дубліне працягнецца да 19 жніўня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая