Рус Бел Eng 中文

Пераможцаў адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе вызначаць 18 жніўня ў Магілёве

Чацвёрты, заключны, этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 18 жніўня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў вядучы спецыяліст абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў.

Плануецца, што за перамогу ў спаборніцтвах, якія прыме спартыўна-трэніровачная база ПК «Рубікон» (вул. Сурганава, 77), пазмагаецца 10 каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі.

Па выніках выступленняў суддзі не толькі назавуць лідараў заключнага этапу першынства, але і вызначаць пераможцаў усяго чэмпіянату.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Магілёўская абласная арганізацыйная структура ДТСААФ, ГА «Беларуская федэрацыя пейнтбола», пейнтбольны клуб «Рубікон» горада Магілёва.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая