Паралімпіец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў Дубліне (Ірландыя).
У фінальным заплыве на 400 м вольным стылем беларус выступаў у катэгорыі S13 і паказаў вынік 4 хв 01,12 сек. Другое месца заняў украінец Кірыл Гарашчанка, бронзавая ўзнагарода ў француза Алекса Партала. П'едэстал гонару на дыстанцыі 400 м вольным стылем быў такім жа, як і на 200 м комплексным плаваннем.
У актыве 11-разовага паралімпійскага чэмпіёна на кантынентальным форуме плыўцоў у Дубліне ўжо чатыры залатыя ўзнагароды. Раней Ігар Бокій заняў першае месца на дыстанцыях 100 м брасам і батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем. Як паведамлялася, на верхнюю прыступку п'едэстала гонару кантынентальнага форуму паднімаўся яшчэ адзін беларус - Рыгор Зудзілаў.
У медальным заліку чэмпіянату Еўропы беларуская каманда з пяццю залатымі, адной сярэбранай і дзвюма бронзавымі ўзнагародамі займае сёмае месца. Лідзіруюць паралімпійцы Украіны, на рахунку якіх 22 залатыя медалі. Чэмпіянат Еўропы завершыцца 19 жніўня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі