Рус Бел Eng 中文

Алімпійская акцыя «Разам з камандай!» стартуе ў Беларусі

Рэспубліканская акцыя «Разам з камандай» стартуе сёння ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

НАК Беларусі за 50 дзён да пачатку III Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе ставіць перад сабой задачу пазнаёміць грамадскасць з маючым адбыцца спартыўным форумам і падтрымаць беларускую каманду ў Аргенціне.

З 17 жніўня па 18 кастрычніка 2018 года кожны балельшчык можа паўдзельнічаць у конкурсе «Пажаданні юным алімпійцам». Для гэтага неабходна быць падпісчыкам афіцыйных старонак НАК Беларусі адной з сацыяльных сетак (Вконтакте, Facebook, Instagram), зрабіць фота на фоне спартыўных аб’ектаў або з прадметамі, якія асацыююцца з алімпійскім рухам і летнімі відамі спорту, падпісаць яго з абавязковым выкарыстаннем хэштэгаў #разамзкамандай, #NOCBelarus, #TeamBelarus, #OlympicBelarus, #BuenosAires2018;

Найлепшыя працы арганізатары даставяць у штаб беларускай дэлегацыі ў алімпійскай вёсцы ў Буэнас-Айрэсе, апублікуюць на афіцыйным сайце НАК і сацстаронках у інтэрнэце. Вынікі конкурсу будуць падведзены пасля адкрытага галасавання ў сацыяльных сетках па завяршэнні Юнацкіх Алімпійскіх гульняў. Пераможцы і прызёры атрымаюць сувеніры ад арганізатараў і аўтографкарты ад удзельнікаў III летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульняў 2018 года.

Акрамя таго, з верасня па кастрычнік 2018 года кожны жадаючы зможа праверыць свае веды па гісторыі ўдзелу беларускіх спартсменаў у летніх Юнацкіх Алімпійскіх гульнях. Для гэтага неабходна на сайце НАК (www.noc.by) адказаць на пытанні анлайн-тэстаў.

III летнія Юнацкія Алімпійскія гульні пройдуць з 6 па 18 кастрычніка 2018 года ў Буэнас-Айрэсе. За медалі ў 34 дысцыплінах пазмагаецца 3998 маладых атлетаў з 206 краін. Плануецца, што Беларусь прадставяць больш за 30 спартсменаў ва ўзросце 15-18 гадоў у 16 відах спорту.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая