Рус Бел Eng 中文

Футбалісты магілёўскага «Дняпра» і гродзенскага «Нёмана» адкрыюць праграму 18-га тура чэмпіянату Беларусі

Пасля амаль месячнага перапынку сёння адновіцца футбольны чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. У стартавым матчы 18-га тура магілёўскі «Днепр» прыме на сваім полі гродзенскі «Нёман».

Абодва супернікі даўно не перамагалі: гродзенская каманда сваю апошнюю вікторыю атрымала 23 чэрвеня ў гасцявым матчы 13-га тура са «Смалявічамі» (1:0), магілёўцы 6 красавіка выйгралі дома ў «Гомеля» (1:0), пасля чаго было 10 паражэнняў і 5 нічыіх. У першым крузе ў Гродне «Нёман» і «Днепр» разышліся мірам – 0:0.

Па матэрыяле БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая