Рус Бел Eng 中文

Магілёўшчына прымае чэмпіянат МУС Беларусі па стральбе з табельнай зброі

Магілёўшчына прымае чэмпіянат МУС Беларусі па стральбе з табельнай зброі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.

Па словах суразмоўцы, у першынстве прыме ўдзел 12 каманд з ГУУС-УУС, Дэпартаментаў аховы і выканання пакаранняў, ведамасных устаноў адукацыі і ўнутраных войскаў МУС. Яны вызначаць найлепшых у стральбе з пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава. Спаборніцтвы пройдуць 22 –24 жніўня ў ціры абласной арганізацыйнай структуры БФСТ «Дынама» ў Магілёве і на стрэльбішчы в/ч 6713 «Дубаснік» у Чавускім раёне.

Цырымонія адкрыцця чэмпіянату адбудзецца 23 жніўня (пачатак у 9.00) каля Памятнага знака супрацоўнікам міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага доўгу. Закрыццё пройдзе 24 жніўня на базе ціра «Дынама».

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая