У Магілёўскай вобласці ў новым навучальным годзе прыступяць да працы 490 маладых спецыялістаў. Пра гэта паведаміў сёння ў Клічаве на абласной жнівеньскі канферэнцыі педагагічных работнікаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.
«З іх 240 выпускнікоў (49%) атрымалі сваё першае працоўнае месца ва ўстановах адукацыі, размешчаных у сельскай мясцовасці, – падкрэсліў ён. – Такім чынам, на пачатак навучальнага года ўсе ўстановы адукацыі рэгіёна ўкамплектаваны педагагічнымі кадрамі ў поўным аб’ёме».
Па словах Уладзіміра Рыжкова, на Магілёўшчыне адзначаецца станоўчая дынаміка замацавання маладых педагогаў. Калі з выпускнікоў 2013 года на першым працоўным месцы працягнула працаваць 62% выкладчыкаў, то з 2015-га – 67,4%. Найбольш высокіх вынікаў у дадзеным напрамку дасягнулі ў Краснапольскім (97%), Касцюковіцкім (95%), Слаўгарадскім (94%) і Клімавіцкім (93%) раёнах.
Усяго ў Магілёўскай вобласці працуе 23 тыс. педагагічных работнікаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59