Свята для шматдзетных сем’яў Магілёва ў рамках гарадской дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым Сэрцам» адбудзецца сёння ў заасадзе. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абкаме БРСМ.
У гэты дзень 70 школьнікам з 35 шматдзетных сем’яў валанцёры руху ГА «БРСМ» «Добрае Сэрца» перададуць канцылярскія прыналежнасці і спартыўныя тавары, сабраныя ў ходзе акцыі. Акрамя таго, для гасцей свята пройдзе канцэртная праграма з удзелам таленавітай моладзі вобласці. Асаблівым падарункам для дзяцей стане экскурсія па заасадзе.
Акцыя «У школу з добрым сэрцам» – традыцыйны праект саюза моладзі. Ён накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі шматдзетным і няпоўным сем’ям, дзіцячым інтэрнатным установам, тым, хто трапіў у складаную жыццёвую сітуацыю і адчувае цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да навучальнага года. На першым этапе валанцёры БРСМ арганізуюць у буйных гандлёвых цэнтрах і крамах пункты збору канцылярскіх і спартыўных прыладаў, навучальных дапаможнікаў, школьнага адзення, абутку. Потым фарміруюць падарункі і другім этапам перадаюць іх сем’ям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.
Акцыя працягнецца да 15 верасня. Прыняць удзел у ёй можа кожны жадаючы. Любую рэч або пакупку можна пакінуць у скарбонцы «Добрага сэрца». Таксама можна прынесці падарункі для школьнікаў у тэрытарыяльныя і раённыя камітэты.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59