Дэпартамент па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі аб’яўляе аб правядзенні ў 2018/2019 навучальным годзе XII Рэспубліканскага конкурсу дзіцячых і маладзёжных праектаў па эканоміі і беражлівасці «Энергамарафон – 2018».
Конкурс праводзіцца ў намінацыях «Праект практычных мерапрыемстваў па энергазберажэнні», «Культурна-відовішчнае мерапрыемства па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», «Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў», «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстанове адукацыі».
Адборачныя этапы «Энергамарафону» пройдуць у кожнай вобласці і Мінску з падвядзеннем вынікаў у студзені-лютым 2019 года. Заключны этап адбудзецца ў Гродна ў сакавіку-красавіку будучага года.
Рэспубліканскі конкурс накіраваны на фарміраванне ў дзяцей і моладзі актыўнай сацыяльнай пазіцыі па рацыянальным выкарыстанні энергарэсурсаў, беражлівых адносінах да навакольнага асяроддзя. «Энергамарафон» таксама накіраваны на выяўленне і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту ўстаноў адукацыі па арганізацыі энергазберажэння.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.08.2020 - 11:34
24.07.2020 - 08:59
17.07.2020 - 11:49
Моладзевы цягнік «#Беларусь. Моладзь. Натхненне» заедзе 19 ліпеня ў Шклоў і Магілёў
08.07.2020 - 12:16
Пераможцай абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Уладар вёскі» стала сям’я з Шклоўскага раёна
26.06.2020 - 10:55
Мерапрыемствы да Дня моладзі пройдуць ва ўсіх гарадах і раёнах Магілёўскай вобласці
19.06.2020 - 10:31