У сярэдняй школе №8 Крычава ўсталёўваюць сонечную аўтаномную фотаэлектрычную станцыю. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР.
«Сучасная станцыя магутнасцю 6 кВт дазволіць забяспечыць вулічнае асвятленне школы ўласнай электрычнай энергіяй», – падкрэслілі суразмоўцы.
Акрамя таго, ва ўстанове адукацыі ўкараняюць аўтаматычныя сістэмы кіравання асвятленнем з датчыкамі руху (92 адзінкі) і ўсталёўваюць 709 святлодыёдных асвятляльных прылад.
Рэалізацыя энергаэфектыўных мерапрыемстваў стала магчымай дзякуючы таму, што СШ №8 Крычава атрымала ад Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржстандарту Беларусі сертыфікат удзельніка рэспубліканскага конкурсу «Энергамарафон – 2017» у намінацыі «Сістэма адукацыйнага працэсу і інфармацыйна-прапагандысцкай работы ў сферы энергазберажэння ва ўстановах адукацыі». Узнагародай было прадугледжана выдзяленне сродкаў рэспубліканскага бюджэту ў рамках фінансавання Дзяржаўнай праграмы «Энергазберажэнне» на 2016-2020 гады для рэалізацыі мерапрыемстваў па павышэнні эфектыўнасці на суму Br30 тыс.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:21
Школы Магілёўскай вобласці практычна гатовыя да новага навучальнага года
20.08.2020 - 08:52
18.08.2020 - 10:55
Блакітную крыніцу на Мядовы (Макавы) Спас наведалі тысячы паломнікаў з Беларусі, Украіны і Расіі
18.08.2020 - 09:48
17.08.2020 - 16:38
Забароны на наведванне лясоў дзейнічаюць у 5 раёнах Магілёўскай вобласці
17.08.2020 - 12:57
Падрыхтоўка да Дня пісьменства ў Бялынічах выйшла на фінішную прамую