Сертыфікаты аб прысваенні ганаровага звання ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам» сёння ўручаны ў Клічаве на абласной жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў Магілёву, Шклову, Горкам і Касцюковічам.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і прадстаўнік ЮНІСЕФ у Беларусі Рашэд Мустафа Сарвар.
«У Магілёўскай вобласці вельмі шмат робіцца ў развіцці сацыяльнай сферы, вялікая ўвага надаецца росту якасці жыцця юных і сталых грамадзян, – адзначыў Рашэд Мустафа Сарвар. – Мы цесна супрацоўнічаем з мясцовымі органамі ўлады і знайшлі ўзаемаразуменне па многіх пытаннях. У тым ліку гэта тычыцца рашэння шэрагу існуючых праблем, якія характэрны і для іншых развітых краін. Яны датычацца росту дзіцячага траўматызму, занятасці, працаўладкавання моладзі. Мы гатовы да далейшага цеснага супрацоўніцтва і разлічваем, што яно прынясе ў найбліжэйшай будучыні станоўчы эфект, будзе спрыяць дасягненню Мэтаў устойлівага развіцця на мясцовым узроўні».
Ён таксама падтрымаў пункт гледжання Уладзіміра Даманеўскага ў тым, што прафарыентацыйную работу сярод навучэнцаў трэба пачынаць з ранняга ўзросту, выказаў гатоўнасць аказаць падтрымку і працаваць разам у гэтым напрамку.
Затым Рашэд Мустафа Сарвар уручыў прадстаўнікам названых гарадоў сертыфікаты аб прысваенні ганаровага звання ЮНІСЕФ «Горад, дружалюбны дзецям і падлеткам». Рашэнне аб прысваенні ганаровых званняў было прынята на пасяджэнні Каардынацыйнага савета па рэалізацыі ініцыятывы «Горад, дружалюбны дзецям» у чэрвені.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка