Рус Бел Eng 中文

Першакурснікі Магілёўскага інстытута МУС прынялі прысягу на Буйніцкім полі

Сто пяцьдзясят курсантаў першага курса Магілёўскага інстытута МУС Беларусі сёння прынялі прысягу на вернасць Радзіме і беларускаму народу. Урачыстая цырымонія адбылася на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» ў Магілёўскім раёне.

«Cтала добрай традыцыяй правядзенне рытуалу прынясення прысягі курсантамі інстытута на Буйніцкім полі. Тут, на гэтым гістарычным месцы,у ліпені 1941 года нашы дзяды і прадзеды мужна і гераічна абаранялі Радзіму, стрымліваючы рух фашысцкіх войскаў. «Сёння надышла і ваша чарга ўстаць на абарону Айчыны – сказаў Валерый Палішчук. – Мы абавязаны памятаць подзвігі папярэдніх пакаленняў, захаваць мір і спакой у нашай краіне. Даючы клятву, вы ўскладаеце на сябе адказнасць і высакародныя абавязкі па барацьбе са злачыннасцю і ахове правапарадку, публічна пацвярджаючы сваю гатоўнасць і імкненне сумленна выконваць службовы абавязак і заставацца вернымі гэтым словам назаўжды».

По его словам, стало доброй традицией проведение ритуала принесения присяги курсантами института на Буйничском поле. Здесь, на этом историческом месте в июле 1941 года наши деды и прадеды мужественно и героически защищали Родину, сдерживая стремление продвижения фашистских войск. «Сегодня настала и ваша очередь встать на защиту Отечества», - сказал Валерий Полищук. - Мы обязаны помнить подвиги предыдущих поколений, сохранить мир и спокойствие в нашей стране. Давая клятву, вы возлагаете на себя ответственность и благородные обязанности по борьбе с преступностью и охране правопорядка, публично подтверждая свою готовность и стремление честно выполнять служебный долг и оставаться верными этим словам навсегда».

Начальнік ВНУ падкрэсліў, што 2018 год з’яўляецца знакавым для Магілёўскага інстытута МУС. Навучальная ўстанова адзначыла сваё 70-годдзе. Інстытут прайшоў нялёгкі шлях станаўлення і развіцця, назапашвання і памнажэння слаўных традыцый праваахоўных органаў. Усе першыя выпускнікі былі ўдзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку два Героі Савецкага Саюза Пётр Сідараў і Барыс Сарокін. Курсанты навучальнай установы ў апошнія гады былі задзейнічаны ў ліквідацыі бандыцкіх фарміраванняў, наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, неслі службу ў зоне армяна-азербайджанскага канфлікту, выконвалі іншыя ўрадавыя заданні. Многія выпускнікі ўзнагароджаны дзяржаўнымі ўзнагародамі. «Спадзяюся, сваімі поспехамі ў вучобе і наступнай добрасумленнай службай вы ўнесяце дастойны ўклад у гісторыю нашай навучальнай установы», – адзначыў Валерый Палішчук.

Генерал-маёр міліцыі выказаў упэўненасць у тым, што бацькі ганарацца выбарам сваіх дзяцей і будуць падтрымліваць іх добрымі, цёплымі словамі. Гэта паспрыяе паспяховаму асваенню курсантамі вучэбнай праграмы, добрасумленнаму выкананню службовага абавязку.

Звяртаючыся да навабранцаў, Валерый Палішчук адзначыў, што яны пераступілі першую і вельмі важную прыступку на шляху прафесійнага станаўлення. «Сёння вы прамовілі важныя словы прысягі, якія стануць для кожнага з вас жыццёвым дэвізам, – падкрэсліў генерал-маёр міліцыі. – Ганарыцеся высокім званнем супрацоўніка органаў унутраных спраў, будзьце прыкладам у вучобе, дысцыпліне і на шляху да афіцэрскіх пагонаў. Заставайцеся вернымі традыцыям органаў унутраных спраў Беларусі і з гонарам нясіце званне абаронцы Радзімы».

Ён пажадаў юнакам з гонарам вытрымаць напружаны навучальны працэс, стаць дастойнымі афіцэрамі і сапраўднымі прафесіяналамі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая