Рус Бел Eng 中文

«Зумліён-МАЗ» пачаў серыйна выпускаць самыя буйныя ў краіне аўтакраны

Беларуска-кітайскае прадпрыемства «Зумліён-МАЗ» запусціла ў серыйную вытворчасць аўтакраны рэкорднай грузападымальнасці 60 т, паведамілі ў кампаніі.

Новыя аўтакраны пачалі серыйна збіраць у Магілёве на плошчах «Магілёўтрансмаша». «Ад Мінскага аўтазавода спецмашына ўзяла адно з найлепшых у СНД шасі, ад карпарацыі Zoomlion – сучаснае навясное абсталяванне. Тэхніка створана з высокім узроўнем лакалізацыі – на сумесным прадпрыемстве распрацавалі новы аўтакран, які не паўтарае ні адну мадэль у свеце», – паведамілі ў «Зумліён-МАЗ».

60-тоннік «Зумліён-МАЗ» здольны падымаць практычна любыя грузы на вышыню 20-павярховага дома. Яго магчымасцяў хопіць, каб перанесці па паветры чыгуначную цыстэрну, танк або адразу пяць самазвалаў.

Спецмашына валодае стралойавоіднага сячэння, якая выцягваецца на 57,8 метра. Сярод яе адрозненняў –павышаная жорсткасць, якая дазваляе вельмі дакладна праводзіць мантажныя аперацыі або разгрузку ва ўмовах моцнага ветру. Кабіна мае павышаны агляд для найлепшага кантролю разгрузкі, можа рабіць нахілы на 20 градусаў. Для кіравання кранам прадугледжаны гідраўлічныя джойсцікі, а ў кабіне ўсталяваны кандыцыянер.

Новы аўтакран знойдзе прымяненне як унутры краіны, так і за мяжой. Партфель заказаў на першыя месяцы ўжо сфарміраваны. У прыватнасці, спецмашыны будуць пастаўлены пакупнікам у Беларусі, Расіі і Украіне. Прыглядаюцца да навінкі і ў Казахстане.

«Запуск вытворчасці ZMC-60 – знамянальная падзея для беларускага аўтапрама, паколькі ў краіне яшчэ не выпускалі серыйна аўтакраны такой высокай грузападымальнасці, – адзначыў дырэктар ТАА «Зумліён-МАЗ» Юрый Півавараў. – Навінка ўяўляе вялікую цікавасць як на ўнутраным, так і на знешніх рынках, асабліва краін постсавецкай прасторы. З яе дапамогай мы плануем пашырыць геаграфію і павысіць аб’ёмы экспарту спецтэхнікі. Па суадносінах кошту і якасці ZMC-60 практычна не мае аналагаў у рэгіёне, што дае шматабяцальныя перспектывы».

Аўтакран ZMC-60 упершыню пакажуць усім жадаючым на міжнароднай будаўнічай выставе «Будпрагрэс-2018», якая пройдзе ў Мінску з 4 па 7 верасня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая