Лабараторыю сімуляцыйнага навучання адкрылі ў Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжы 1 верасня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўстанове адукацыі.

Спонсарам пры закупцы неабходнага абсталявання выступіў абласны Савет спецыялістаў з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

Применение инновационных обучающих технологий с использованием компьютерных симуляторов, специальных фантомов, муляжей и тренажеров, позволяющих проводить виртуальные медицинские вмешательства и процедуры, поспособствует качественной, эффективной подготовке медицинских кадров, уверены в учебном заведении.

Пакуль што лабараторыя будзе выкарыстоўвацца для слухачоў аддзялення павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі. У хуткім часе яшчэ дзве падобныя лабараторыі адкрыюцца і для навучэнцаў каледжа.

1 верасня вучобу ў медыцынскім каледжы пачалі амаль 300 першакурснікаў. Геаграфія першакурснікаў ахоплівае ўсе рэгіёны Беларусі і не толькі. У прыватнасці, у гэтым годзе атрымліваць веды тут будуць студэнты з Туркменістана.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.08.2020 - 15:58
27.07.2020 - 16:01