Нацыянальная зборная Беларусі заваявала першае агульнакаманднае месца на XV чэмпіянаце свету па хуткаснай радыётэлеграфіі, які праходзіў у Казахстане.

Важкі ўклад у гэтую перамогу ўнеслі спартсмены Магілёўскай вобласці. Так, Анастасія Бегунова сярод дзяўчат да 21 года ўзяла 3 залатыя медалі: у мнагаборстве, практыкаванні Rufz і прыёме радыёграм. Акрамя таго, яна паказала трэці вынік у абсалютным заліку, што дазволіла выканаць нарматыў на званне майстра спорту міжнароднага класа.

Абсалютным чэмпіёнам свету ў шосты раз стаў Сяргей Швядко. На яго рахунку тры залатыя кругляшы: у мнагабор’і, прыёме і перадачы радыёграм.

Ларыса Барысенка сярод жанчын, старэйшых за 40 гадоў, двойчы паднялася на першую прыступку п’едэстала за перадачу радыёграм і ў мнагабор’і. Срэбра спартсменка ўзяла за прыём радыёграм і практыкаванне Rufz.

Пяць медалёў у скарбонку зборнай Беларусі паклаў Мікалай Гелясевіч. У катэгорыі сярод мужчын, старэйшых за 50 гадоў, ён стаў найлепшым у мнагабор’і і на перадачы радыёграм. Дзве сярэбраныя ўзнагароды спартсмену ўручылі за прыём радыёграм і практыкаванне Rufz), бронзавую– за практыкаванне Morse Runner.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 10:52
18.08.2020 - 10:14
«Кіраўск-СДЮШАР» стаў уладальнікам Кубка Беларусі па пляжным футболе
17.08.2020 - 12:48
Магілёўскія спартсмены заваявалі ўзнагароды на чэмпіянаце Беларусі па акадэмічным веславанні
31.07.2020 - 15:59
30.07.2020 - 17:43
Урачыстае адкрыццё біятлоннага комплексу ў Чавусах адбудзецца 1 жніўня
22.07.2020 - 10:17
Футбалісткі «Бабруйчанкі» разграмілі БАЦАР у жаночым чэмпіянаце Беларусі