Адкрытую экскурсію «Упраўленне і абслугоўванне жылога дома» арганізуюць 12 верасня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.
«Асноўнае жаданне жыхароў – камфорт і бяспека. Відэаназіранне, шлагбаум, загарадзь вакол тэрыторыі дазваляюць жыхарам дома адчуваць сябе абароненымі, – адзначылі суразмоўцы. – Дагледжаныя двары, кветнікі і лавачкі ствараюць утульнасць. Усё гэта з’яўляецца не толькі дзякуючы абслуговым камунальным арганізацыям, але і зацікаўленасці саміх жыхароў».
Як расказалі ў ЦГІ, многія жыхары не ведаюць аб тым, як працуюць камунальныя службы, абслугоўваюцца дамы, у якіх яны жывуць. «Мы прадаставім такую магчымасць, і жадаючыя змогуць убачыць знутры, як функцыянуе шматпавярхоўка», – растлумачылі спецыялісты.
Падчас экскурсіі магілёўцы даведаюцца аб формах работы таварыстваў уласнікаў, сучасных метадах эфектыўнага самакіравання ў сферы ЖКГ, заканадаўчых аспектах карыстання агульнай уласнасцю, тэхнічных асаблівасцях эксплуатацыі дома (ліфты, сістэма ацяплення, вентыляцыі, пажарная бяспека і г.д.), асаблівасцях бухгалтарскага ўліку ў таварыствах уласнікаў і налічэнні камунальных плацяжоў.
Экскурсія бясплатная, колькасць месцаў абмежавана. Для ўдзелу неабходна папярэдне зарэгістравацца па спасылцы да 9 верасня. Пасля на электронную пошту прыйдзе інфармацыя аб дакладным месцы збору.
Экскурсія ў таварыства ўласнікаў «Гмах-спадарожнік» адбудзецца па адрасе: вул. Якубоўскага, 70. Пачатак у 17.30.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59