Інфармацыю аб аварыйных і планавых адключэннях, запазычанасці па аплаце за спажытую электраэнергію жыхары Магілёўскай вобласці цяпер могуць атрымліваць праз СМС. РУП «Магілёўэнерга» запусціў новы сэрвіс апавяшчэнняў, паведамілі ў адміністрацыі прадпрыемства.
Паслуга бясплатная і падключаецца па жаданні абанентаў. Адзінае, што трэба зрабіць для карыстання сэрвісам, – даць асабістую згоду на атрыманне паведамленняў. Яна неабходна для выключэння памылак пры накіраванні апавяшчэнняў, а таксама па патрабаваннях заканадаўства.
Усе, хто жадае скарыстацца паслугай, могуць звярнуцца да спецыялістаў РУП «Магілёўэнерга» ў адпаведных раёнах (або да кантралёра падчас наведвання пры планавым абыходзе).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 13:20
Мінсувязі выпусціць канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах»
18.08.2020 - 09:59