Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы змогуць атрымаць права на выкананне аўтаперавозак пасажыраў без конкурсу да 30 чэрвеня 2019 года, паведамілі ў Міністэрстве транспарту і камунікацый.
«Права выканання міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах плануецца прадаставіць да 30 чэрвеня 2019 года без правядзення конкурсу юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія адпавядаюць патрабаванням заканадаўства аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках», – праінфармавалі ў міністэрстве.
Гэта прадугледжана праектам указа, які распрацаваны Мінтрансам у мэтах далейшай лібералізацыі рынку транспартных паслуг і развіцця міжгародніх аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных зносінах.
Праект нарматыўнага прававога акта прайшоў грамадскае абмеркаванне на афіцыйным сайце Міністэрства транспарту і камунікацый, адобраны на пасяджэнні грамадска-кансультацыйнага (экспертнага) савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Мінтрансе, узгоднены Саветам па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі.
У Мінтрансе дадалі, што пасля ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі праект указа плануецца накіраваць ва ўрад.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24