Яе называлі Малой Савецкай зямлёй – Клічаўская партызанская зона была адной з самых буйных у Беларусі. У пачатку 1944 года яе тэрыторыя перавышала 3 тыс. квадратных кіламетраў. Тут знаходзілася больш за 70 тыс. мірных жыхароў і 18 тыс. партызан. З Усакінскіх лясоў – цэнтра партызанскай базы – байцы кожны дзень адпраўляліся на заданні...
«Клічаўская партызанская зона» – новая старонка сумеснага праекта БЕЛТА і Беларускага дзяржаўнага музея ВАВ «Партызанскі летапіс».

Яго асновай стала ўнікальная калекцыя рукапісных партызанскіх часопісаў, якая захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі «1» міжнароднага значэння. Штотыдзень мы расказваем пра гэтыя хронікі і публікуем іх лічбавыя версіі. Кожная з іх паказвае розныя бакі жыцця партызанскіх фарміраванняў, раскрывае думкі і пачуцці людзей, якія рызыкнулі весці бой у тыле ворага.
Аж да 3 чэрвеня 2019 года БЕЛТА будзе публікаваць партызанскія часопісы, дапаўняючы ўнікальны кантэнт архіўнымі фотаздымкамі агенцтва.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
13.08.2020 - 15:17
29.07.2020 - 12:46
10.07.2020 - 14:16
09.07.2020 - 15:34