ААТ «Магілёўхімвалакно» плануе ў снежні запусціць вытворчасць па выпуску поліэфірнага валакна спосабам прамога фармавання. Пра гэта паведаміў сёння генеральны дырэктар завода Пётр Руднік падчас наведвання прадпрыемства Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам.

Паводле слоў Пятра Рудніка, гэта будзе першая чарга рэалізацыі буйнога інвестыцыйнага праекта «Комплекс па вытворчасці поліэфірнай прадукцыі». «Новае абсталяванне магутнасцю 50 тыс. т на год дазволіць атрымаць новыя асартыменты сінтэтычнага валакна, запатрабаваныя на рынках далёкага і блізкага замежжа. Пры гэтым асноўным стратэгічным партнёрам для прадпрыемства застаецца Расійская Федэрацыя, куды пастаўляецца каля 50% поліэфірнай прадукцыі», – адзначыў гендырэктар. Увод у строй дазволіць павялічыць аб’ёмы вытворчасці і нарасціць пастаўкі прадукцыі ў Расію.

«У актыўнай стадыі абмеркавання знаходзіцца рэалізацыя другой чаргі інвестыцыйнага праекта па развіцці прадпрыемства, які прадугледжвае будаўніцтва тэхналагічна звязаных паміж сабой устаноўкі бесперапыннай полікандэнсацыі ПЭТ, ліній па вытворчасці поліэфірнага валакна, устаноўкі даполікандэнсацыі і вытворчасці тэхнічных нітак. Гэты праект ацэньваецца прыкладна ў 120 млн еўра, а ўвод у строй новых вытворчасцей мяркуецца ў 2023-2024 гадах. У тым ліку абмяркоўваецца варыянт па прыцягненні расійскіх інвестыцый», – сказаў Пётр Руднік.

Рэалізацыя інвестпраекта дазволіць прадпрыемству абнавіць абсталяванне і цалкам перайсці на сучасныя тэхналогіі вытворчасці грануляту ПЭТ, поліэфірнага валакна і поліэфірных тэхнічных нітак. Гэта значна знізіць затраты на вытворчасць, да таго ж з’явіцца магчымасць пашырыць асартымент поліэфірных тэхнічных нітак.

«Правядзенне комплекснай мадэрнізацыі вытворчасці дазволіць выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, якая запатрабавана не толькі ў нашай краіне, але ў блізкім і далёкім замежжы. У канчатковым выніку гэта дазволіць прадпрыемству працаваць стабільна і больш эфектыўна, значна палепшыць эканамічныя паказчыкі», –- падкрэсліў Пётр Руднік.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24