Рус Бел Eng 中文

Непатушаная цыгарэта каштавала жыцця жыхару Кіраўскага раёна

Трагічнымі выдаліся мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці. На пажарах загінуў адзін чалавек, шэсць сур’ёзна пацярпелі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Раніцай 25 верасня на пажарны пост у вёсцы Стайкі Кіраўскага раённага аддзела па НС звярнуўся ўсхваляваны мясцовы жыхар. Гарэў дом, які належыць 47-гадоваму мужчыну. Праз 5 хвілін ратавальнікі былі на месцы НС – унутры дома ўжо на ўсю моц палаў агонь. Са слоў суседзяў, унутры мог знаходзіцца гаспадар. Горшыя меркаванні пацвердзіліся: яго без прыкмет жыцця выявілі на падлозе аднаго з пакояў. У выніку пажару ў пакоі пашкоджана падлога, сцены і маёмасць. Як мяркуецца, прычына здарэння – неасцярожнасць пры курэнні.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая