Старшыня савета дырэктараў Егіпецкай кампаніі па сельскагаспадарчым развіцці (ECARD) генерал-маёр Мустафа Хадхуд наведаў з дзелавым візітам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»», паведамілі на прадпрыемстве.
Егіпецкі госць азнаёміўся з вытворчым патэнцыялам беларускага прадпрыемства, агледзеў узоры выпускаемай сельскагаспадарчай тэхнікі. Адбыліся перагаворы з генеральным дырэктарам ААТ Аляксандрам Ерамеевым. Бакі абмеркавалі бягучы стан супрацоўніцтва бабруйскага прадпрыемства і егіпецкіх кампаній-партнёраў. Па выніках перагавораў падпісаны пратакол, у якім пазначаны асноўныя моманты сумеснай працы па прасоўванні прадукцыі холдынгу «Бабруйскаграмаш» на егіпецкім рынку. У прыватнасці, беларуская і егіпецкая кампаніі дамовіліся аб узгодненым удзеле ў выставах у Егіпце і прапрацоўцы пытання заключэння дылерскага дагавора, а таксама па прасоўванні тэхнікі, выпускаемай на зборачнай вытворчасці кампаніі Helwan Machinery and Equipment Co. Усё гэта дасць магчымасць ужо у 2019 годзе рэалізаваць прадукцыю «Бабруйскаграмаша» на адрас кампаніі ECARD на $ 400 тыс.

Кампанія ECARD з’яўляецца дзяржаўнай кампаніяй, якая ўваходзіць у структуру Сельскагаспадарчага банка Егіпта. Яна была заснавана ў 2004 годзе і мае 15 філіялаў у розных рэгіёнах Егіпта.
Бабруйскае прадпрыемства створана ў 1974 годзе. Акцыянавана ў 2005 годзе, а ў 2012 стала кіруючай кампаніяй холдынгу «Бабруйскаграмаш», які з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Беларусі і СНД вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Аснову вытворчай праграмы складае навясная і прычапная тэхніка для нарыхтоўкі і раздачы кармоў. Выпускаецца таксама тэхніка для ўнясення арганічных і мінеральных угнаенняў, раздзельнай рулоннай уборкі лёну, прычапная самазвальная тэхніка да трактароў розных класаў. У 2018 годзе ААТ «УКХ «Бабруйскаграмаш» запусціла зборачную вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі на базе завода ваеннай прамысловасці Helwan Machinery and Equipment Co. У жніўні 2018 года прайшла прэзентацыя прадукцыі холдынгу з дэманстрацыяй 5 найменняў тэхнікі, якія з’яўляюцца вынікам працы зборачнай вытворчасці. У верасні бабруйская сельгастэхніка экспанавалася на міжнароднай сельскагаспадарчай выставе SAHARA-2018 у Каіры.
Фота - ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24