Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць і паглыбляць сферы супрацоўніцтва. Перспектыўныя прапановы па далейшым развіцці дружалюбных і партнёрскіх адносін абмяркоўвалі сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і губернатар правінцыі Цзянсу У Чжэнлун падчас афіцыйнай сустрэчы, перадае карэспандэнт сайта.

Мінулы год быў асаблівым не толькі ў развіцці беларуска-кітайскіх адносін: Сінявокая і Паднябесная адзначылі 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У 2017-м Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу святкавалі 10-годдзе дружбы. За гэты час бакам удалося ўсталяваць і развіць сувязі не толькі на ўзроўні двух рэгіёнаў, але і асобных гарадоў і раёнаў: Магілёва і Нанкіна, Бабруйска і Усі, Асіповічаў і Янчжоу.
Гаворачы ў цэлым аб супрацоўніцтве з Кітаем, Уладзімір Даманеўскі праінфармаваў, што па выніках сямі месяцаў 2018 года знешнегандлёвы абарот Магілёўскай вобласці і КНР склаў $ 44, млн. і павялічыўся на 38% да адпаведнага перыяду мінулага года. Нягледзячы на тое, што аб’ём экспарту для кітайскага рынку невялікі – $ 7,8 млн., з году ў год ён расце: за студзень-ліпень 2018 года – у 2,2 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Найбольш перспектыўнымі экспартнымі пазіцыямі нашай вобласці з’яўляюцца: малочная прадукцыя, лён, ялавічына, мэбля, шыны, драўніна.

Разам з тым, узровень і маштаб гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, на думку Уладзіміра Даманеўскага, не адпавядае існуючаму патэнцыялу бакоў. Таму важным крокам у развіцці партнёрскіх адносін стане падпісанне шэрагу новых дакументаў аб супрацоўніцтве.
Кіраўнік Прыдняпроўскага краю выказаў падзяку Дэпартаменту камерцыі правінцыі Цзянсу за актыўнае садзейнічанне гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж рэгіёнамі. Таксама ён адзначыў актыўную працу ў Магілёўскай вобласці кампаніі SUMEC і Цзянсускай карпарацыі па замежным супрацоўніцтве (JOC).

У 2016 годзе кампанія JOC прыступіла да рэалізацыі ў нашым рэгіёне перспектыўных праектаў: па пастаўках ялавічыны Магілёўскага мясакамбіната на рынак КНР і інвестыцыйнага праекта па вырошчванні грыбоў у Крычаўскім раёне. У перспектыве намечана стварэнне зборачнай вытворчасці святлодыёднай стужкі, а таксама святлодыёдных аўтамабільных лямпаў і фар. Па словах Уладзіміра Даманеўскага, аблвыканкам акажа неабходнае садзейнічанне для паспяховай рэалізацыі праекта.
Губернатар дадаў, што рэгіён зацікаўлены ў больш глыбокім супрацоўніцтве з правінцыяй Цзянсу ў сельскай гаспадарцы. Гаворка ідзе не толькі пра закупку ялавічыны або ільновалакна, але і інвеставанні ў вырошчванне мяса ялавічыны, гародніны, іх наступнай замарозцы і транспартоўцы ў Кітай, пра вытворчасць бутыляванай прыроднай вады. На тэрыторыі вобласці знаходзяцца ўнікальныя прыродныя залежы торфу, сапрапеляў і трэпелу для вытворчасці арганічных угнаенняў і дабавак да корму жывёл.

Таксама выгадным напрамкам супрацоўніцтва, на думку Уладзіміра Даманеўскага, можа стаць пастаўка ў КНР беларускай курынай прадукцыі ў сувязі з атрыманнем шэрагам беларускіх прадпрыемстваў, уключаючы магілёўскі «Сервалюкс», ліцэнзій на права пастаўкі гэтай прадукцыі на кітайскі рынак.
Гаворачы пра перспектывы закупак кампаніямі з Цзянсу іншых відаў беларускай харчовай прадукцыі, у першую чаргу, малочнай, кіраўнік Магілёўскай вобласці звярнуў увагу на значны патэнцыял гэтага напрамку бізнесу. «Але мы добра разумеем, што без дапамогі надзейных цзянсускіх партнёраў нам гэтую прадукцыю прасунуць на кітайскі рынак будзе цяжка», – падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі.
У сувязі з гэтым ён выказаў падзяку губернатару Цзянсу У Чжэнлуну за яго рашэнне падключыць да пытання прасоўвання ў Кітай малочнай прадукцыі ААТ «Бабушкина крынка» вядучыя кампаніі правінцыі: Цзянсускую групавую кампанію збожжавых культур і прадуктаў харчавання і найбуйнейшую гандлёвую сетку Suguo Supermarket.

Акрамя таго, Уладзімір Даманеўскі адзначыў увагу на неабходнасць пашырэння беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў сферы турызму і арганізацыі ўзаемных турыстычных абменаў. Асабліва гэта актуальна для такой развітай кітайскай правінцыі, як Цзянсу, дзе пражывае больш за 80 млн. чалавек. «Сёння развіццю турызму садзейнічае аб’яўленнеўрадамі дзвюх краін 2018 года Годам турызму Беларусі ў Кітаі і ўстанаўленне са жніўня бягучага года ўзаемнага бязвізавага рэжыму для грамадзян дзвюх дзяржаў», –канстатаваў кіраўнік Прыдняпроўскага краю. Старшыня аблвыканкама выказаў упэўненасць, што сумеснымі намаганнямі абодвух бакоў колькасць турыстаў з Цзянсу ў Беларусь і Магілёўскую вобласць ужо ў найбліжэйшай перспектыве значна ўзрасце. Ён запрасіў кітайскіх гасцей наведаць Нацыянальны стэнд Беларусі на выставе China International Import Expo, якая пройдзе ў Шанхаі 5-10 лістапада, каб азнаёміцца з турыстычнымі магчымасцямі краіны, у тым ліку Магілёўскай вобласці.

У сваю чаргу У Чжэнлун пацвердзіў намер кітайскага боку актывізаваць працу па паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва. Пры гэтым ён акцэнтаваў увагу на развіцці ўзаемавыгаднага гандлю, узмацненні кааперацыі і рэалізацыі сумесных праектаў у прамысловасці і сельскагаспадарчай вытворчасці. Госць выказаў намер ісці сумесна шляхам актывізацыі эканамічнага росту на аснове ўдасканалення структуры эканомікі, развіцця і ўкаранення інавацыйных тэхналогій, экалагічных праектаў, павышэння эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання і занятасці насельніцтва, каб дамагчыся павышэння ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва дзвюх дзяржаў.

Даведачна:
Пачатак развіццю моцных узаемаадносін паміж Магілёўшчынай і ўсходняй правінцыяй пакладзены ў лістападзе 2007 года. Падчас візіту ў Кітай прадстаўнікоў Прыдняпроўскага краю быў падпісаны Мемарандум аб дружалюбным супрацоўніцтве паміж Магілёўскім аблвыканкамам і Народным урадам правінцыі Цзянсу. Наступным крокам стала заключэнне Пагаднення аб устанаўленні пабрацімскіх адносін паміж рэгіёнамі ў маі 2015 года. Далей вынікам некалькіх візітаў гасцей з правінцыі Цзянсу ў Магілёўскую вобласць стала падпісанне ў ліпені 2017 года некалькіх важных дакументаў. Яны тычыліся супрацоўніцтва ў галіне турызму, паставак на кітайскі рынак прадукцыі Магілёўскага мясакамбіната (ялавічыны), рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, які прадугледжвае стварэнне вытворчасці па вырошчванні грыбоў у Крычаўскім раёне.
Моцны імпульс развіццю сувязяў паміж рэгіёнамі таксама надалі візіты беларускай дэлегацыі на чале з губернатарам Уладзімір Даманеўскім у правінцыю, якія адбыліся ў верасні 2016 і верасні 2017 года. Прайшлі выніковыя сустрэчы з кіраўніцтвам Цзянсу. Прадстаўнікі нашай вобласці прынялі ўдзел у бізнес-форумах. Дзякуючы актыўнай працы па наладжванні партнёрскіх узаемаадносін заключаны шэраг дакументаў па ўмацаванні міжрэгіянальных, гандлёва-эканамічных сувязяў, устанаўленні гуманітарнага супрацоўніцтва.
Работа ў гэтым напрамку працягваецца і ў 2018 годзе. Падпісаны Мемарандум аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Асіповічамі і горадам Янчжоу, а таксама пратаколы аб намерах аб устанаўленні дружалюбных адносін паміж Народным урадам горада Ляньюньган і Магілёўскім гарадскім Саветам дэпутатаў, паміж Народным урадам павета Гуаньюнь і Крычаўскім райвыканкамам.
Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва паміж ВНУ двух рэгіёнаў. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова наладзіў сяброўскія сувязі з Нанкінскім педагагічным інстытутам Сяачжуан, а Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія – з Цзянсускай акадэміяй сельскай гаспадаркі. У 2018/2019 навучальным годзе кітайскую мову ў нашай вобласці працягвае вывучаць больш за 40 навучэнцаў III і IV класаў. Наладжана работа «Класа Канфуцыя» ў гімназіі №3 Магілёва. З гэтага года навучэнцы дадаткова знаёмяцца з кітайскай жывапісам і кітайскім народным танцам.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.08.2020 - 15:35
19.08.2020 - 15:25
18.08.2020 - 20:45
У Магілёве прайшоў мітынг у падтрымку міру, бяспекі і спакою. Відэа
18.08.2020 - 14:02
COVIND-19 і другая хваля: калі чакаць? Адказвае эпідэміёлаг Ірына Бас
17.08.2020 - 11:28
14.08.2020 - 16:43
ЦВК зацвердзіла вынікі выбараў: Прэзідэнтам выбраны Аляксандр Лукашэнка