Рус Бел Eng 中文

Каля 70 прадстаўнікоў правінцыі Цзянсу прымаюць удзел у Беларуска-кітайскім бізнес-форуме ў Магілёве

Каля 70 прадстаўнікоў правінцыі Цзянсу прымаюць удзел у Беларуска-кітайскім бізнес-форуме «Адзін пояс – адзін шлях: Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу разам у будучыню», які праходзіць сёння ў Магілёве, перадае карэспандэнт сайта.

Кітайскі бок прадстаўляе дэлегацыя правінцыі Цзянсу на чале з губернатарам У Чжэнлунам. У яе склад увайшлі супрацоўнікі Народнага ўрада, кіраўнікі буйных карпарацый і прадстаўнікі дзелавых колаў.

Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі адзначыў, што сёння маштаб і структура ўзаемаадносін Магілёўскай вобласці і рэгіёнаў Кітая дасягнулі новага ўзроўню. У іх аснове ляжаць цёплыя і дружалюбныя адносіны кіраўнікоў дзяржаў, заснаваныя на даверы і разуменні моцных бакоў дзвюх краін. Важную ролю ў гэтым адыгрываюць двухбаковыя сустрэчы, бо гэта выдатная магчымасць выбудаваць новыя, яшчэ больш трывалыя і эфектыўныя сувязі.

«Нашы кампаніі ўжо маюць дастатковы вопыт у вырашэнні лагістычных пытанняў і валодаюць вопытам адаптацыі знешняга выгляду прадукцыі, смакавых якасцяў да патрабаванняў кітайскіх пакупнікоў, – падкрэсліў Уладзімір Даманеўскі. – Больш за тое, нашы прадпрыемствы ўжо атрымалі неабходныя дазволы кітайскіх упаўнаважаных органаў і гатовы пастаўляць у правінцыю высакаякасныя беларускія прадукты харчавання. Мы бачым, што ў Кітая ёсць веданне рынкаў збыту, сучасныя тэхналогіі перапрацоўкі і атрымання прадукцыі з высокім дабаўленым коштам, магчымасць масавай вытворчасці тэхналагічнага абсталявання, адладжаны механізм фінансавання інвестпраектаў». У сваю чаргу, Магілёўская вобласць з’яўляецца адным з прамысловых цэнтраў Рэспублікі Беларусь, займае лідзіруючыя пазіцыі ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама мае высокаадукаваныя працоўныя рэсурсы, адзначыў кіраўнік рэгіёна.

«Упэўнены, наша двухбаковае супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным як для беларускіх, так і для кітайскіх кампаній. Для гэтага ў нас ёсць усе неабходныя ўмовы, уключаючы цэлы шэраг прэферэнцый, якія могуць быць вельмі цікавыя інвестарам, – канстатаваў Уладзімір Даманеўскі. – Мы заўсёды адкрыты для любых прапаноў і ідэй, гатовыя даць кітайскім партнёрам усе льготы».

Губернатар пажадаў удзельнікам эканамічнага форуму поспехаў у наладжванні партнёрскіх кантактаў, арганізацыі сумеснага бізнесу і атрымання ў будучыні прыбытку для росквіту двух сяброўскіх рэгіёнаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая