Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу сёння падпісалі шэраг дакументаў па далейшым умацаванні міжрэгіянальных і гандлёва-эканамічных сувязяў, перадае карэспандэнт сайта.

У прыватнасці, была заверана Праграма (дарожная мапа) асноўных мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і правінцыяй Цзянсу на 2018-2020 гады.
Бакі паставілі подпісы пад двума пратаколамі: аб намерах паміж Магілёўскім аблвыканкамам і кампаніяй SUMEC, супрацоўніцтве паміж Магілёўскім дзяржаўным аб’яднаннем «Мясамалпрам» і кампаніяй JOC. Акрамя таго, заключана чатыры мемарандумы: аб сумесным удзеле ў будаўніцтве Эканамічнага пояса Шаўковага шляху паміж Магілёўскай вобласцю і правінцыяй Цзянсу; аб супрацоўніцтве ў сферы гандлю паміж камітэтам эканомікі Магілёўскага аблвыканкама і Дэпартаментам камерцыі Народнага Урада правінцыі Цзянсу; аб супрацоўніцтве па пытаннях гандлю паміж ААТ «Бабушкина крынка» і дзвюма кітайскімі фірмамі – Цзянсускай кампаніяй па экспарце і імпарце збожжавых культур, алеяў і прадуктаў харчавання і кампаніяй Suguo Supermarket («Суга Супермаркет»).



SUMEC Textile працуе з Магілёўскай вобласцю з 2017 года і засяроджвае намаганні на імпарце ільновалакна. У 2018-м дзяржаўная кампанія адкрыла сваё прадстаўніцтва ў Беларусі і пачала рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па вырошчванні, перапрацоўцы і пастаўцы льновалакна на кітайскі рынак. У нашым рэгіёне SUMEC Textile плануе адкрыць прадпрыемства, якое будзе займацца вырошчваннем льнотрасты і апрацоўкай арандаваных зямель. Для вырошчвання лёну-даўгунцу на першым этапе прапануецца арандаваць прыдатныя па аграхімічных паказчыках зямлі ў Чавускім і Крычаўскім раёнах.
Цзянсуская карпарацыя па замежным супрацоўніцтве (JOC) сёння з’яўляецца буйной інтэграванай групай, якая ажыццяўляе маштабныя экспартныя і імпартныя закупкі, у тым ліку ялавічыны. Карпарацыя вядзе актыўную інвестыцыйную дзейнасць. З 2016 года JOC пачала актыўнае супрацоўніцтва з Беларуссю, акцэнтаваўшы ўвагу на ўсталяванні сувязяў з Магілёўскай вобласцю. У цяперашні час карпарацыя ажыццяўляе ў нашым рэгіёне праект па перапрацоўцы і пастаўцы на кітайскі рынак ялавічыны з Магілёўскага мясакамбіната, а таксама пачала рэалізацыю інвестыцыйнага праекта ў Крычаўскім раёне па вырошчванні грыбоў.
Падпісаныя мемарандумы аб супрацоўніцтве паміж ААТ «Бабушкина крынка», а таксама Цзянсускай кампаніяй па экспарце і імпарце збожжавых культур, алеяў і прадуктаў харчавання, кампаніяй Suguo Supermarke прадугледжваюць арганізацыю паставак у правінцыю Цзянсу малочнай прадукцыі Магілёўскай вобласці.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.08.2020 - 16:55
У Магілёўскай вобласці з’явіліся першыя экіпажы-трохтысячнікі
18.08.2020 - 13:27
Магілёўскія нарыхтоўшчыкі гатовыя прыняць усе лішкі сельгаспрадукцыі
18.08.2020 - 11:36
13.08.2020 - 16:32
«Магілёўхімвалакно» працуе пры поўнай загрузцы вытворчасці – намеснік гендырэктара
13.08.2020 - 09:14
Восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы пройдуць у Магілёўскай вобласці
12.08.2020 - 09:24